67b0ec20     

Гениюш Лариса - Партызаны (На Белорусском Языке)



ЛАРЫСА ГЕНIЮШ
ПАРТЫЗАНЫ
Продак мой, спыняючы нашэсце,
кiдаўся на ворага з мячом,
толькi б не цярпелi сем'i, дзецi,
за плячыма заставаўся дом.
I стаялi насмерць, ўсенародна,
супраць недругаў суровых i лiхiх,
i не пакiдалi безбаронных,
ворагаў наклiкаўшы на iх.
.............................................
Ваявалi рымляне i грэкi,
шмат было ў гiстор'i розных спраў,
ўсё ж дзяцей, малых дзяцей на здзекi
ворагу нiхто не выстаўляў!
Пiшуць сяння повесцi, раманы,
ўсё ж няма нi слова там нiгдзе,
каб грудзьмi стаялi партызаны
за расстрэляных, за паленых людзей.
Партызаны ж, тыя партызаны,
што iм сёлы, енк i боль людскi,
толькi б мосцiк недзе быў ўзарваны
ды ляцелi з рэйкаў цягнiкi.
Што для iх адкрытыя магiлы,
гдзе за рэйкi кiдалi дзяцей.
Не, дзяцей яны не баранiлi,
солтыса забiць куды прасцей.
Солтыса, якi акручваў немца,
каб ад згубы ратаваць сяло,
бо куды ж было народу дзецца,
помачы чакаць адкуль было?
Нашы пушчы - роднае багацце,
непралазнасць зарасляў, балот:
партызанам ёсць куды хавацца,
а куды ж схаваецца народ?
А куды схаваюцца мiльёны
ў кiнутай нашэсцю старане,
дзецi ў гэтых сёлах безбаронных,
калi ўсе мужчыны на вайне?
Йшлi байцы i, хрышчаныя боем,
ворага спынялi, як маглi.
Партызаны ж смерць няслi з сабою
збiтай i апаленай зямлi!
То не подзвiг баявы i смелы, -
толькi смех крывавы i пусты,
наклiкаць на сёлы смерць умелi,
а самыя шпарылi ў кусты!
Выстаўлялi немаўлят пад стрэлы,
а слабых жанчын - пад кулямёт.
Iм за рэйкi дык душа балела,
не балела толькi за народ!
.............................................
Жаль народны наш не знае меры,
не злiчыць апаленых касцей.
Партызаны горшыя, як зверы -
звер так ворагу не кiдае дзяцей,
а пакуль ёсць кiпцюры i зубы,
засланяе ён малых сабой,
не бяжыць ў сасоннiк ад згубы,
а ў няроўны кiдаецца бой!
Нават птушка кволая i тая
люта скача злыдням да вачэй,
ў горы птушанят не пакiдае,
лепей згiне за сваiх дзяцей.
Ну а вы, "героi"-партызаны,
Колькi нас вы кiнулi на смерць,
аддалi бязлiтасна i танна
на варожых вогнiшчах гарэць?
Хвалiцеся, колькi вы забiлi,
цi праз вас загiнула дарма,
а каго вы з нас абаранiлi?
Гэткiх на улiку ў вас няма!
.............................................
У людзей ёсць нейкае сумленне,
быў i ёсць закон адвечны, боскi.
Рэйкi - ды гары яны агменем,
каб за iх палiлi нашы вёскi!
Гдзе былi вы, як народ гурбою
клалi у магiлы, як пласты,
вы ж адныя толькi мелi зброю
i са зброяй шпарылi ў кусты!
То праз вас мы гiнулi дарма
ў полыме нямецкiм i на фронце.
Ля Масквы сёл спаленых няма, -
каб з людзьмi, з дзяцьмi без абаронцаў!
Йшлi iнструкцыi ў адным напрамку,
палымнела Беларусь адна.
А чаму ж не падымалi партызанкi
на Каўкзе цi каля Арла?
.............................................
Калi глянеш - кроў у жылах стыне.
Сэрца нам за Арадур балiць,
хто ж палiчыць нашы ўсе Хатынi?!
Сотнямi Хатыняў не злiчыць!
Аднаго забiлi часам гада
i, забiўшы, зайцамi ўцяклi.
А за гада сотнi леглi радам
безбаронных жыхароў зямлi.
I няўцям да сяння той Мазанiк,
як лiлася ў Менску наша кроў -
не, не партызан, не партызанак,
а ў мучэннях выжыўшых сыноў.
Калi судзiш ворага на згубу,
першым чынам засланяй сваiх.
Эх, Мазанiк, за аднога Кубэ -
колькi нашых браццяў нежывых!
Цi яны ўначы табе не сняцца,
тысячу замучаных не жаль?
Што табе, Мазанiк, нашы брацця,
для цябе ж галоўнае - медаль...
.............................................
Край мой любы, жытнi i курганны,
на няласцы нелюдзяў чужых,
i калi мне



Содержание раздела